ПОЛЬСКІ КЛУБ У БРЭСЦЕ

ПОЛЬСКІ КЛУБ У БРЭСЦЕ Версия для печати Отправить на e-mail
Клуб займаецца асветай і культурай польскай нацыянальнай меншасці
Польскі клуб у Брэсце з’явіўся ў лістападзе 1987 года. Задачай клуба стала актывізацыя грамадскага і культурнага жыцця ўсіх польскіх асяродкаў Брэсцкай вобласці, фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці і культуры ў маладога пакалення крэсавых палякаў.  Группа настаўнікаў, бацькоў і прадстаўнікоў польскай інтэлігенцыі ў 1988 годзе арганізавалі пры польскім клубе польскую грамадскую школу. Школа пачала працаваць згодна з праграмамі, дастасаванымі да беларускіх патрабаванняў. Кожны год больш за 40 дзяцей вывучаюць польскую мову, знаёмяцца з польскай культурай. Праз школу прайшло больш 2000 вучняў. Каля 400 яе выпускнікоў атрымалі дыпломы польскіх вну.
Польскі клуб сабраў вялікую бібліятэку кніг на польскай мове, фона- і відэатэку. Яго ўдзельнікі стварылі праграму “Polesia czar” – мэтай якой з’яўляецца музычная адукацыя і метадычная дапамога таленавітай моладзі з Брэста і ўсяго Палесся. Маладыя польскія вакалісты з крэсаў прэзентавалі свае таленты ў Польшчы, Германіі, у Францыі, Італіі. У маі 2000 года яны спявалі для Святога Айца ў Ватыкане.
Польскі клуб арганізуе навуковыя канферэнцыі, метадычныя курсы для настаўнікаў, алімпіяды і абласныя конкурсы, польскія праграмы для брэсцкага радыё.
Польскі клуб рэалізаваў шэраг значных праектаў, якія пашырылі веды беларусаў аб польскай культуры. Гэта І беларуска-польскі фестываль сучаснага мастацтва, І міжнародны фестываль маладых вакалістаў імя С. Манюшкі пад кіраўніцтвам М. Фолтын, Міжнародны фестываль “Брэсцкая восень з польскай песняй”, Міжнародная навуковая канферэнцыя з нагоды 200-годдзя з дня нараджэння І. Дамейкі, якія садзейнічалі папулярызацыі дасягненняў польскай культуры.
Польскі клуб імкнецца ўвекавечыць прыклады польскага патрыятызму праз адкрыццё памятных табліц у гонар знакамітых польскіх дзеячоў Брэстчыны, такіх як Эліза Ажэшка, Тадэвуш Касцюшка, Юзаф Крашэўскі, Юльян Крачкоўскі, Адам Міцкевіч, Адам Нарушэвіч, Юліян Нямцэвіч, Напалеон Орда, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, Мікалай Радзівіл Чорны, Раман Скірмунт, Рамуальд Траўгут, Ян Чачот і іншыя.
Польскі клуб дапамагае таксама таленавітай моладзі парафіі Падвышэння Святога Крыжа ў Брэсце, якая ад самага пачатку аднаўлення рэлігійнага жыцця ў Брэсце ў пачатку 90-х гадоў ХХ ст. спявае падчас святой імшы. За гэты час назбірана шмат песень, напісаных удзельнікамі гэтай вакальнай групы, або перакладзеных з іншых моў, ці спяваных у новай аранжыроўцы.
З 2005 года года вакальная група стварыла ансамбль рэлігійнай песні “Еднасць”, які цяпер з благаславенства ксёндза біскупа Казіміра Велікасельца, пробашча парафіі, працуе над выданнем свайго музычнага альбома з рэлігійнымі песнямі.
Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *